Previous Entry Share Next Entry
Мова і сямя Language and Family Язык и семья
criazymonkey121
"У тым, што цалкам зрусыфікаваная Беларусь ня будзе мець гістарычнай пэрспэктывы, я з вамі, спадар -----, абсалютна згодны. І гэта разумее ўсё больш нашых суайчыньнікаў. Нягледзячы на розныя перашкоды, мне даводзіцца часта сустракацца з маімі чытачамі, асабліва з моладзьдзю, і ведаеце, якія пытаньні я атрымліваю найчасьцей? Як пачаць гаварыць па-беларуску? Як выхаваць дзіця беларусам? Як пераадолець псыхалягічны бар’ер і загаварыць па-беларуску ў незнаёмым асяродзьдзі? Кожны з нас можа супрацьстаяць русыфікацыі, стварыўшы Беларусь у сям’і, сяброўскім коле, на працоўным месцы."
-- піша мой любімы У.А.

Я згодны зь ім, але вось менавіта гэта "Беларусь у сям'і" і ёсьць для мяне праблемным, хвалюючым і кантравэрсійным пытаньнем. Хто мяне знае, той зразумее.

?

Log in